Гісторыя
Гісторыя горадаўтваральнага прадпрыемства пішацца ўжо стагоддзе. У нашым калектыве больш за 850 супрацоўнікаў. Багаты вытворчы вопыт, памножаны на сучасныя тэхналогіі і кваліфікаваныя кадры, дазваляюць ААТ "Івацэвічдрэў" захоўваць статус флагмана дрэваапрацоўчай прамысловасці Беларусі і робяць прадукцыю кампаніі запатрабаванай і канкурэнтаздольнай. З 2021 года ААТ "Івацэвічдрэў" - кіруючая кампанія холдынгу "BYSPAN".
У 2022 годзе да ААТ "Івацэвічдрэў" былі далучаны наступныя прадпрыемствы:
- вытворчая пляцоўка "Лідская мэблевая фабрыка"
- цэнтр сертыфікацыі "Мінскпраектмэбля"
- сетка мэблевых крам «Мэблевы полюс»
Прадукцыя
Асноўнымі відамі прадукцыі з'яўляюцца драўняна-стружкавыя пліты і мэбля. Вырабы прадпрыемства выпускаюцца пад уласнымі гандлёвымі маркамі BYSPAN (ДСП, ЛДСП, абза) і MySTAR (корпусная мэбля для дома і офіса). Прадукцыя кампаніі, якая вырабляецца пры дапамозе сучаснага высокатэхналагічнага абсталявання вядучых сусветных вытворцаў і адпавядае нацыянальным і міжнародным стандартам якасці.
BYSPAN
Драўняна-стружкавыя і ламінаваныя пліты вытворчасці ААТ "Івацэвічдрэў" рэалізуюцца на рынку пад зарэгістраванай гандлёвай маркай BYSPAN.
Ламінаваныя ДСП выпускаюцца ў найбольш запатрабаваным на еўрапейскім і беларускім рынку фармаце 2800х2070 мм. Дыяпазон таўшчынь ад 8 да 38 мм.
Драўняна-стружкавыя шліфаваныя пліты вырабляюцца ў таўшчыні 8-40 мм, шырыні - 1830, 2070 мм, даўжыні - 2440-3660 мм.
У калекцыі пліт BYSPAN 140+ дэкораў у 10 структурах паверхні.
360+ тыс. м³
гадавы аб'ём вытворчасці ДСП
16+ млн м²
гадавы аб'ём вытворчасці ЛДСП
Экспарт плітнай прадукцыі ажыццяўляецца ў дзясяткі краін блізкага і далёкага замежжа.
MySTAR
Мэбля MySTAR у актуальным стылі «мінімалізм» для спальняў, пярэдніх пакояў, гасціных, дзіцячых пакояў і офіса хутка знайшла сваіх пакупнікоў і цешыць аптымальным суадносінамі кошту і якасці, экалагічнасцю, сучасным дызайнам і багатым выбарам каляровых рашэнняў.
ААТ "Івацэвічдрэў" мае Сертыфікат ISO 9001-2015 для мэблевай вытворчасці, і дзейнічае сістэма менеджменту якасці (СМЯ) па міжнароднаму стандарту.
200+ тыс. камплектаў
гадавы аб'ём вытворчасці мэблі
Набыць мэблю можна ў фірменных магазінах MySTAR у Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Баранавічах, Івацэвічах і іншых гарадах, а таксама ў мэблевых секцыях гандлёвых цэнтраў і інтэрнэт-краме mystar.by.
Мэбля экспартуецца ў краіны блізкага і далёкага замежжа.
Экалагічныя стандарты
Кампанія клапоціцца аб навакольным асяроддзі, беражліва адносіцца да прыродных рэсурсаў, імкнецца да вытворчасці экалагічна чыстых вырабаў і прапануе прадукцыю, створаную ў адпаведнасці са строгімі еўрапейскімі нормамі бяспекі і якасці. Уся плітная прадукцыя прадпрыемства выпускаецца з паніжаным утрыманнем фармальдэгіду (клас эмісіі Е0,5).
ААТ "Івацэвічдрэў" - першы і адзіны вытворца ў Беларусі, які перавёў выпуск усёй прадукцыі на максімальна экалагічны клас эмісіі Е0,5.
ААТ "Івацэвічдрэў" ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі адпаведна FSC, пацвярджае легальнасць закупак драўніны і выключае верагоднасць перапрацоўкі незаконна нарыхтаванай драўніны.
На ААТ "Івацэвічдрэў" арганізаваны поўны цыкл вытворчасці: ад лесанарыхтовак, транспарціроўкі, першаснай раздзелкі сыравіны, дрэваапрацоўкі да выпуску гатовых вырабаў (акрамя ДСП і мэблі тут таксама вырабляюць піламатэрыялы і сінтэтычныя смолы). Дзякуючы гэтаму прадпрыемства дасягнула поспехаў у галіне прырода- і рэсурсазберажэння.
Отчет о прохождении теста на класс эмиссии Е0,5
PDF- PDF | 436 КБ
- PDF | 635 КБ
Узнагароды
Арганізацыя з'яўляецца частым наведвальнікам і ўдзельнікам спецыялізаваных выставак і кірмашоў як у Беларусі, так і за мяжой. Выставачныя экспазіцыі прадпрыемства ніколі не застаюцца без увагі як наведвальнікаў, так і арганізатараў выставак.
Акрамя таго, ААТ "Івацэвічдрэў" даражыць шматгадовымі адносінамі з надзейнымі партнёрамі і пастаянна ўдасканальвае работу свайго персаналу. У пацвярджэнне высокай якасці прадукцыі і ўзроўню супрацоўніцтва ёсць мноства станоўчых водгукаў ад нашых кліентаў.