ААТ "Івацэвічдрэў" прымаў сёння дэлегацыю прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны Рэспублікі Узбекістан. Рынак Сярэдняй Азіі, а ў прыватнасці і Узбекістана, з'яўляецца традыцыйным для ААТ "Івацэвічдрэў".
Гасцей пазнаёмілі з вытворчасцю драўняна-стружкавых пліт і ламініраваных ДСП, працэсамі, арганізаванымі па прынцыпу рэсурсазберагальнага замкнёнага цыкла, а таксама была праведзена прэзентацыя прадукцыі дрэваапрацоўкі, што выпускаецца прадпрыемствамі холдынгу BYSPAN. Узбекскіх калегаў цікавіла, у першую чаргу, якасць прадукцыі, магчымыя аб'ёмы паставак, а таксама асартымент фарматаў, таўшчынь, дэкораў і структур плітных матэрыялаў.
Больш за ўсё нашых гасцей уразіў узровень аўтаматызацыі і тэхнічнага абсталявання вытворчасці, прыемна здзівіла чысціня, культура працы і, вядома, праславутая прыязнасць і ветлівасць нашых людзей.