З 3 па 6 красавіка ў Краснадары праходзіла 26-я Міжнародная выстава UMIDS – вядучае мерапрыемства мэблевай галіны на поўдні Расіі. Сярод удзельнікаў наша кампанія ААТ "Івацэвічдрэў" са стэндам прадукцыі BYSPAN (ДСП, ЛДСП).
Выстава прайшла вельмі ажыўлена і плённа. За чатыры дні працы стэнд BYSPAN прыцягнуў вялікую колькасць наведвальнікаў.
Каманда ААТ "Івацэвічдрэў" прадставіла на выстаўцы навінкі ламініраваных драўняна-стружкавых пліт BYSPAN, а таксама анансавала запуск новай лініі ламініравання, якая дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы вытворчасці ў 1,5 раза. Пасля запуску лініі, які запланаваны на канец лета 2024 года, будзе наладжаны выпуск зусім новага прадукта для рынку Беларусі і ўсяго СНД: пліты з сінхроннымі порамі, soft-touch і anti finger эфектамі, глыбокімі структурамі паверхні TSS, якія імітуюць паверхню натуральных матэрыялаў (драўніна, камяні, клжа, тканіны, метал і інш.).
Акрамя таго, на наведвальнікаў мерапрыемства чакала насычаная дзелавая праграма. У тым ліку прайшоў форум пастаўшчыкоў Furniture Suppliers Fest, дзе ў пленарнай дыскусіі браў удзел намеснік генеральнага дырэктара па продажах і маркетынгу ААТ "Івацэвічдрэў" – Шчурко Аляксандр.
На выставачнай пляцоўцы "Экспаград Поўдзень" больш за 350 кампаній з Расіі, Беларусі, Турцыі, Кітая і Германіі прадставяць абсталяванне, матэрыялы, камплектуючыя і фурнітуру для вытворчасці мэблі.