Сусветны дзень лесу!

Сёння - Сусветны дзень лесу!
 
Лясы - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі, гонар нашай краіны і каштоўны рэсурс, які дае нам драўніну для вытворчасці нашай прадукцыі.
Мы працуем толькі з праверанымі лесагаспадаркамі і клапоцімся пра лясы, каб працягваць ствараць якасную прадукцыю з дрэва. У краіне аднаўляюць усе высечаныя насаджэнні. Такім чынам у рэспубліцы забяспечваецца невычарпальнасць лесакарыстання. Зберагчы гэтае зялёнае багацце - адна з ключавых мэт цяперашняга і ўсіх наступных пакаленняў чалавецтва.

Віншуем калег, якія захоўваюць прыроду, з гэтым важным для ўсіх святам!